Малюнкі і песні да Дня Перамогі

- 13:52ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча Гродзенскага раёна ў майскія дні прымаюць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі.

9 Мая – значны дзень для нашай краіны. Май з хваляваннем чакаюць дарослыя і дзеці. І не толькі таму, што гэта самы цёплы месяц вясны і набліжаецца доўгачаканае лета. У маі мы ўспамінаем пра Перамогу 1945 года, пра тое, якім коштам дасталася яна нашым прадзедам – коштам голаду і холаду, коштам свайго жыцця. І хай прайшло шмат гадоў і амаль не засталося жывых сведкаў той страшнай вайны, трэба захаваць памяць пра гэта. А мы педагогі, як і ўсе дарослыя, лічым сваім абавязкам перадаць гэтыя веды нашым выхаванцам.

Выхаванне юных патрыётаў у нашай установе вядзецца праз выставы вырабаў і малюнкаў, прысвечаных Дню Перамогі, праз тэматычныя заняткі і гутаркі ва ўсіх узроставых групах з выкарыстаннем ілюстрацый і фотаздымкаў герояў вайны. З удзелам бацькоў выхаванцаў у фае ўстановы арганізавана фотазона “Гэты Дзень Перамогі”, дзе ўсе жадаючыя могуць не толькі сфатаграфавацца, але і акунуцца ў атмасферу свята 9 Мая.

Дзеці старшай групы наведалі помнік загінуўшым воінам, прынялі ўдзел у музычна-спартыўным мерапрыемстве “Мы памятаем, мы не забудзем”. Падчас удзелу ў гульнях-эстафетах “Данясі ліст у штаб”, “Мінёры і сапёры”, “Пераправа” хлопцы маглі адчуць сябе ў ролі ваеннага паштальёна, сапёра, салдата, а дзяўчынкі пабывалі ў ролі ваеннай медсястры.

Урачыстым вынікам мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, стала свята “Гэты слаўны Май”. Выхаванцы дашкольнага цэнтра выканалі песні “Кацюша”, “Ёсць Радзіма свая”, “На бусліных крылах”, дэкламавалі вершы пра вайну “Што такое Дзень Перамогі”, “Што за свята”, “Дзень Перамогі” і іншыя. 

 

Ірына РУБАН,
музычны выхавальнік
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці
аграгарадка Парэчча Гродзенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий