Сіла друкаванага слова

- 10:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Цікавае мерапрыемства для вучняў 8-х класаў прайшло ў сярэдняй школе № 2 Скідзеля напярэдадні Дня друку, які ў Беларусі адзначаецца 5 мая.

Беларускі друк мае глыбокую гісторыю: 6 жніўня 1517 года Ф.Скарына выдаў сваю першую кнігу, а 5 мая 1581 года выйшаў друкаваны каляндар А.Рымшы.

Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне “Гісторыя беларускага друку”, а яшчэ змаглі паспрабаваць свае сілы ў якасці юных журналістаў: пісалі нататкі, замалёўкі, бралі інтэрв’ю. Відавочна, што і сёння газеты і часопісы маюць вялікае значэнне – яны ўздзейнічаюць на культуру, палітыку і жыццё мільёнаў людзей.

Трэба адзначыць, што мерапрыемства да Дня друку садзейнічала выхаванню адказных адносін да слова, фарміраванню інтэлектуальных якасцей асобы і развіццю творчых здольнасцей вучняў.

 

Алена ВАЎЧОК,
класны кіраўнік 8 “В” класа
сярэдняй школы № 2 Скідзеля

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий