Справы смаргонскіх валанцёраў  

- 17:18ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні свята Перамогі ў сярэдняй школе № 3 Смаргоні ладзіліся розныя мерапрыемствы.

Так, валанцёры школы прынялі актыўны ўдзел у традыцыйнай акцыі “Віншавальная паштоўка” і “Калейдаскоп добрых спраў”. Навучэнцы наведалі падшэфных ветэранаў і вязняў канцлагераў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў педагагічнай працы. Валанцёры ўручылі ветэранам кветкі і віншавальныя паштоўкі, пагутарылі пра жыццё, аказалі шэфскую дапамогу. Пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на іх дзіцячыя гады, расказалі школьнікам Марыя Мікалаеўна Лебедзева, Надзея Пятроўна Філімонава, Генадзь Іпалітавіч Новік.

Актывісты школы, члены раённага парламента, прынялі ўдзел у раённай патрыятычнай акцыі “Маршрут Памяці: моладзь памятае”, прымеркаванай да Дня Перамогі. Падчас маршрута ўдзельнікі наведалі сімвалічныя помнікі землякам у вёсках Расла, Сасноўка, Сыраваткі, а таксама аграгарадку Жодзішкі, абеліск воінам у аграгарадку Вішнева. Падчас мітынгу ля помніка “Пераправа” удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі, запалілі лампадкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў вайны.

Добрай традыцыяй для школы стаў удзел у працоўнай акцыі “Абеліск”. Сумеснымі намаганнямі педагагічнага калектыву і навучэнцаў былі добраўпарадкавы замацаваныя за ўстановай адукацыі помнікі.

Урачыста-ўзнёслай кропкай святочных мерапрыемстваў стала правядзенне традыцыйнай лінейкі, прымеркаванай да акцыі “Дзякуй за Перамогу”. На працягу тыдня навучэнцы школы збіралі бронзавыя і медныя манеты, падпісвалі лісты са словамі падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Душэўна, сардэчна і разам з тым урачыста-ўзнёсла прайшло гэтае мерапрыемства. Прагучала шмат цёплых слоў у адрас ветэранаў вайны, навучэнцы школы спявалі ваенныя песні, чыталі вершы. Усе сабраныя манеты, а таксама віншавальныя паштоўкі будуць перададзены арганізатарам акцыі. Свята скончылася калектыўным выкананнем песні “Дзень Перамогі”.

 

Вольга ІЛЬІНА,
класны кіраўнік 5 “А” класа 
сярэдняй школы № 3 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий