- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Не пакідайце дзяцей адных!  

 

У санаторным яслях-садзе № 9 Смаргоні ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”, прымеркаванай да Міжнароднага дня сям’і і Дня абароны дзяцей, прайшло спартыўнае свята пад дэвізам “Мама, тата, я ў бяспецы – сябры!”.

Забараніць дзіцяці пазнаваць свет немагчыма. Наша мерапрыемства было накіравана на тое, каб яшчэ раз нагадаць дарослым, што яны павінны быць побач або на крок наперадзе, падстрахаваць, навучыць дзіця і папярэдзіць магчымую трагедыю.

Бацькі з вялікім жаданнем прынялі ўдзел у конкурсах і эстафетах “Патушы агонь”, “Небяспечныя прадметы” разам са сваімі дзецьмі. У конкурсе “Хто хутчэй надзене касцюм пажарнага” таты паказалі спрыт, хуткасць і жаданне прыйсці на дапамогу пры ўзнікненні пажару.

На свята прыйшлі прадстаўнікі Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных ситуацыях. Яны распавядалі дзецям пра бяспеку, пра тое, куды неабходна тэлефанаваць і як сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення небяспечнай сітуацыі, у вершаванай форме правялі конкурсы-загадкі. Дашкольнікі паказалі выдатныя веды правіл бяспекі, чым здзівілі гасцей.

Свята прайшло весела і пазітыўна. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы і падарункі.

 

Святлана КАЎНАЦКАЯ,
загадчык
санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий