- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Знаёмства з сімволікай краіны  

 

Напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у сярэдняй групе ясляў-сада № 10 Навагрудка прайшло ўводнае мерапрыемства “Сімволіка маёй Радзімы”.

Мэтай такіх мерапрыемстваў ставіцца фарміраванне ў дзяцей каштоўнасных адносін да сваёй Радзімы і яе сімволікi, выхаванне талерантнасці і павагі да іншых.

Праз гутарку хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, для чаго краіне патрэбны сцяг, герб і гімн. Наглядна вывучылі, што намалявана на гербе і што абазначаюць колеры сцяга нашай краіны.

Праз гульню “Беларусь вачыма дзяцей”, мы з выхаванцамі разгледзелі карту Беларусі больш дэталёва, даведаліся, што кожны населены пункт мае сваё мінулае і па-свойму знакаміты зараз. Дзеткі стараліся запомніць назвы некаторых гарадоў Беларусі і чым яны знакамітыя.

 

Вераніка БОГУШ,
выхавальнік ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий