- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Адкрыты мікрафон “Сям’я – гэта крыніца, з якой мы чэрпаем сілы ўсё сваё жыццё”  

 

14 мая, напярэдадні Дня сям’і, вучні 5 “А” і “В” класаў сярэдняй школы № 1 Смаргоні правялі інфармацыйную гадзіну – адкрыты мікрафон “Сям’я – гэта крыніца, з якой мы чэрпаем сілы ўсё сваё жыццё”.

У народзе кажуць: “Маці – цэнтр сям’і, яе добры анёл”. Таму на мерапрыемства была запрошана мама вучня Наталля Барысюк, якая расказала дзецям пра сваю сям’ю, традыцыі, размеркаванне абавязкаў і адказнасці кожнага члена сям’і.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ўступалі ў дыялог, задавалі пытанні, прыводзілі свае прыклады. У ходзе гутаркі пяцікласнікі прыйшлі да высновы, што дзеці – люстэрка сваёй сям’і. Навучанне і выхаванне пачынаецца менавіта тут, у сям’і. Шанаванне старэйшых, апраўданне іх надзей і працяг традыцый, звычаяў і сямейных спраў – абавязак кожнага пакалення.

Скончылася мерапрыемства практыкаваннем “Якая будзе мая сям’я?”. Дзеці на кожную літару слова “сям’я” прыдумлялі словы-характарыстыкі: С – спартыўная, сучасная, справядлівая; Я – яскравая, яркая, ясная; М – мілая, модная, мудрая.

Сустрэча атрымалася па-сямейнаму цёплай і цікавай.

 

Людміла ДУБОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 5 “А” класа
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий