- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дом для шчаслівай сям’і

 

Напярэдадні Дня сям’і выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення ясляў-сада № 34 Ліды развучвалі вершы, загадкі, прыказкі і прымаўкі пра важнасць і неабходнасць сям’і, прагледзелі мультыплікацыйны фільм “Сказ пра Пятра і Фяўронню”.

У бібліятэчна-рэлаксацыйным цэнтры дзеці разам з педагогамі арганізавалі кніжную выставу “Што трэба, каб жыць дружна”. У ходзе гульнявой праграмы “Ад усмешкі хмурны дзень святлей” дзеці спявалі песні пра сяброўства, гулялі ў дыдактычныя гульні “Пакліч маму, тату”, “Падарожжа па казках”, “Скажы ласкава”, “Паравозік дзяцінства”, праявілі спрыт у рухомых гульнях “Звары боршч для сям’і”, “Пракаці калыску”, “Хто хутчэй павесіць хустачкі”.

Вынікам тэматычнага тыдня стала выстава малюнкаў сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей “Дружная сям’я”. Выхаванцы дапоўнілі свае малюнкі каляровымі шарыкамі, драўлянымі сілуэтамі-цацкамі, гузікамі.

З захапленнем у сюжэтнай-ролевай гульні “Будаўнікі” пад кіраўніцтвам юных “архітэктараў” і “прараба” дзеці пабудавалі цёплы дом для сям’і. Дом атрымаўся дзіўны, бо ў ім жывуць выдатныя дзеці і іх клапатлівыя бацькі.

Няхай заўсёды будзе цёпла і ўтульна ў сем’ях выхаванцаў групы “Непаседы”!

 

Лілія ЛІТАВАР,
выхавальнік
ясляў-сада № 34 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий