“Зялёныя школы” для дашкалят

- 12:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У ДЦРД № 1 Навагрудка прайшоў семінар-практыкум «Фарміраванне асноў экалагічнай дасведчанасці дзіцяці шляхам укаранення і рэалізацыі адукацыйнага праекта “Зялёныя школы” для загадчыкаў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці.

Удзельнікаў семінара сустрэлі выхаванцы старшых груп. Яны  правялі экскурсію па ўстанове, удзельнікі мерапрыемства наведалі экалагічны пакой і зімовы сад.

Дэфіле “Другое жыццё адходаў” стала яскравым працягам мерапрыемства. Дзякуючы творчаму саюзу педагогаў і бацькоў, была створана незвычайная калекцыя ўбранняў, якія зроблены з пакетаў для смецця, фанцікаў, закрутак ад бутэлек, пластыкавых бутэлек.

У ходзе семінара-практыкуму былі праведзены гульня “Сартыруем смецце правільна”, майстар-клас “Дзіўная вада”, тэатралізаванае прадстаўленне “Беражом і эканомім”, віктарына “Мы – знаўцы прыроды”.

Адной з задач, якія стаяць сёння перад дарослымі, з’яўляецца выхаванне ў падрастаючага пакалення ўсвядомленых адносін да зберажэння і эканоміі цеплавой і электрычнай энергіі, вады і іншых прыродных рэсурсаў. Пра важнасць далучэння дзяцей і дарослых да рацыянальнага выкарыстання вады, аб праблеме забруджвання вады ўдзельнікі семінару даведаліся на майстар-класе “Дзіўная вада” з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Н.В.Груда. Удзельнікі семінару правялі шэраг доследаў з вадой па яе ачыстцы ад розных прымесяў. Аб праблеме забруджвання навакольнага асяроддзя адходамі, мэтазгоднасці паасобнага збору смецця і правільным сартаванні смецця расказала выхавальніца дашкольнай адукацыі Н.П.Коршун.

Працягнулі семінар выхаванцы старшай групы № 2 з тэатралізаваным прадстаўленнем “Беражом і эканомім”. Завяршыўся семінар займальнай віктарынай “Мы – знаўцы прыроды”, дзе ўдзельнікам семінару былі прапанаваны заданні на веданне расліннага і жывёльнага свету.

 

 

Кацярына ДЗЕМЧАНКАВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці 
ДЦРД № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий