Пераможныя месцы дашкалят у “Сузор’і талентаў”  

- 16:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаванцы ясляў-сада г.п. Мір сталі дыпламантамі раённага фестываля дзіцячай творчасці Сузор’е талентаў.

У Карэліцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся раённы фестываль дзіцячай творчасці “Сузор’е талентаў”, на які сабраліся лепшыя выканаўцы песень, вершаў, танцаў інструментальныя ансамблі, харэаграфічныя калектывы, вядучыя – усе, хто любіць музыку і словы і шчодра дзеліцца сваім талентам з  гледачамі.

 Канцэртная праграма ўключала 65 нумароў. На працягу чатырох гадзін без перапынку раённая сцэна прымала выканаўцаў рознага ўзросту – ад 5 да 17 гадоў. Адно выступленне змянялася другім, дзяцей аб’ядноўвала жаданне прадэманстраваць сваё выканальніцкае майстэрства. І ў гэтай феерыі творчасці і таленту маленькія артысты нашай установы, самыя юныя на конкурсе, змаглі годна вытрымаць канкурэнцыю і заваяваць заслужаныя дыпломы!

У намінацыі “Сольнае выкананне” выхаванка старшай групы Арына Сукала (музычны кіраўнік А.І.Богуш) адзначана дыпломам ІІІ ступені. У намінацыі “Харэаграфічныя калектывы” калектыў сярэдняй групы інтэграванага навучання і выхавання “Кропелькі” (кіраўнік – выхавальнік дашкольнай адукацыі І.І.Чычкан) удастоены дыплома ІІ ступені.

 

Святлана ПЕТРЫМАН,
намеснік па асноўнай дзейнасці загадчыка
ясляў-сада г.п. Мір
Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий