Спецыялісты Свіслацкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра арганізавалі ў гарадскім парку імя В.Тышкевіча работу пляцоўкі “Правы і правілы вывучаем разам”.
Дзецям былі прапанаваны прававыя гульні “Гаворым аб правах па гадах” і “Квач”, дзе яны змаглі праверыць і пры неабходнасці паглыбіць свае веды аб правах дзіцяці. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва слухалі педагогаў, актыўна адказвалі на пытанні і дапамагалі адно аднаму складаць з малюнкаў карту Рэспублікі Беларусь.
Лікбез для бацькоў, які правяла педагог-псіхолаг, спрыяў пашырэнню ведаў дарослых пра асаблівасці выхавання дзяцей рознага ўзросту і абароне правоў непаўналетніх. Гэтак жа ва ўсіх жадаючых была магчымасць задаць пытанні ананімна, адказы на якія можна ўбачыць на сайце Свіслацкага раённага СПЦ.
Педагогі прапанавалі лайфхак “Дзе і як знайсці прававую інфармацыю”, у рамках якога былі распаўсюджаны лістоўкі, якія змяшчаюць QR-коды прававых сайтаў Рэспублікі Беларусь.
Ніхто не застаўся без падарунка для добрага настрою. Усе ўдзельнікі атрымалі сувеніры, прысмакі і лістоўкі з карыснай інфармацыяй па правах дзіцяці, прафілактыцы гвалту, прапагандзе здаровага ладу жыцця і шкодзе курэння.
Атрымаляся цікавае, вясёлае, пазнавальнае свята. Лета толькі пачалося і наперадзе дзяцей чакае яшчэ шмат цікавых, займальных мерапрыемстваў.
Ірына ГЕРМАН,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Свіслацкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра