Маленькі агарод маленькіх гаспадароў  

- 14:09ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Цёплае надвор’е маляты дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці з аграгарадка Парэчча Гродзенскага раёна імкнуцца сустракаць не толькі цікавымі гульнямі і забавамі, але і сумеснай працай.

З задавальненнем выйшлі выхаванцы сярэдняй і старшых груп на градкі. Тата Максіма дапамог ускапаць зямлю. Матулі Наташы, Аліны і Дашы прынеслі насенне. Разам з выхавальнікамі дзеці зрабілі акуратныя градкі. Цяпер кожны з іх мае свой радок.

Цыбулю і бульбу вырашылі пасадзіць гаспадары сярэдняй групы. Старэйшыя дзеці паклалі ў зямлю зярняткі насення: гарох, кабачкі, фасолю. Старанна і аккуратна прысыпалі зямлёй і палілі. Каб не забыць дзе што расце, каля кожнай расліны паставілі таблічкі.

На працягу лета нашыя выхаванцы будуць даглядаць за сваім маленькім агародам, паліваць, рыхліць зямлю і займацца праполкай. Для гэтага на участку ёсць усе прылады: тачка для вывазу смецця, дзяцячыя грабелькі, лапаткі і палівачкі. Застанецца толькі з нецярпенням чакаць новага ўраджаю.

 

Юлія ДАМЯНЮК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці аг. Парэчч
Гродзенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий