Дашкольнікам пра пажарную тэхніку

- 8:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Ні адзін летні дзень выхаванцаў Гезгалаўскага ясляў-сада Дзятлаўскага раёна не праходзіць без цікавых падзей.

На гэтым тыднi, ідучы на прагулку, дзеці заўважылі недалёка ад дзіцячага садка пажарную машыну. Усе яны і раней бачылі пажарную машыну, а вось як яна ўкамплектавана, ведалi не ўсе. Дык вось нашым выхаванцам пашчасціла даведацца пра гэта з вуснаў пажарнага Дзятлаўскага РАНС Антона Кучынскага, які з задавальненнем расказаў малечы пра камплектуючыя часткi пажарнай машыны, паказаў іх у дзеянні, дапамог адчуць дзецям усю моц дзеянняў пажарных.

Дзеці ўбачылі шмат скручаных пажарных рукавоў, ствалы да іх і даведаліся, што для пажарных няма лепшага пажадання, чым пажаданне “сухіх рукавоў”.

Ратаваць людзей даводзіцца і ў сітуацыях, не звязаных з тушэннем пажараў. Тады ратаўнікі выкарыстоўваюць спецыяльнае адзенне, якое абараняе як ад механічных пашкоджанняў, так і ад агню. Выкарыстоўваюцца ў такіх выпадках і спецыяльныя інструменты.

Дзеці, асабліва хлопчыкі, з вялікім задавальненнем прымяралі баявое адзенне, так званую “баёўку”.

Такія сустрэчы застаюцца надоўга ў памяці, пакідаюць новыя ўражанні, дзякуючы цікаваму суразмоўцу і чалавеку, які адказна адносіцца да выканання сваіх абавязкаў. Напрыканцы сустрэчы дзеці дзякавалі пажарнаму Антону Кучынскаму за цікавы аповед пра пажарную машыну. А пажарная машына ў адказ прадэманстравала дзетвары свой сігнал.

 

Галiна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны
Гезгалаўскага ясляў-сада
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий