Маленькая краіна  

- 18:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З 1 па 24 чэрвеня cярэдняя школа № 3 Навагрудка гасцінна расчыніла свае дзверы для 45 выхаванцаў з 1–4 класаў. Усе дзеці з задавальненнем прыйшлі ў наш лагер, у сваю “Маленькую краіну”.

Гэта своеасаблівая дзяржава, дзе ў сваіх правах і абавязках роўныя як дзеці, так і дарослыя. Удзельнікі лагера – жыхары Маленькай краіны аб’ядналіся ў “гарады”-атрады “Любазнаўцы”, “Следапыты”, “Ратавальнікі”. Дзецям прапанавалі адправіцца ў падарожжа па Маленькай краіне, у якой іх чакае шмат прыгод, выпрабаванняў, мноства цікавых і займальных сустрэч.

Кожны дзень жыцця ў нашым лагеры непаўторны, незвычайны. “Чым жа ён незвычайны?” – спытаеце вы. А тым, што мы жывём у горадзе, які славіцца сваім гістарычным мінулым. Навагрудскі край – маляўнічая прырода, лясы, рэчкі, азёры. Тут жывуць і працуюць таленавітыя, добразычлівыя людзі. Усё гэта мы павінны зберагчы. А з чаго пачынаецца любоў да Радзімы? Вядома ж, з самага малога – з любові да роднага краю. І нам вельмі захацелася ўсё зведаць і спазнаць.

Кожны новы дзень у лагеры праходзіць пад пэўным дэвізам і эмацыянальным настроем. На працягу дня, выконваючы заданні, рабяты могуць зарабіць “зорку”, якая заззяе над жыхарамі пэўнага “горада”. Асноўным механізмам рэалізацыі лагернай дзейнасці з’яў ляюцца спецыяльна распрацаваныя калектыўныя справы, якія спрыяюць развіццю творчых здольнасцей выхаванцаў. Жыхарам Маленькай краіны прапануецца рад мерапрыемстваў у рамках тэматыкі змены і дня: “Мы рады вас бачыць”, “Добры дзень, лагер!”, “Свет поўны цудаў”, “Дзень аховы навакольнага свету”, “Дзень сяброў”, “Зялёная планета”, “Дзень бяспекі”.

Усё, што адбываецца летам, дорыць нашым дзецям радасць, шчасце і цяпло. Мы спадзяемся, што дні, якія хлопчыкі і дзяўчынкі правядуць у летнім аздараўленчым лагеры “Маленькая краіна”, надоўга ім запомняцца.

Інфармацыю пра наш лагер глядзіце на сайце школы ва ўкладцы “Лета–2021”.

 

Алеся МІНЧАНКА,
дырэктар лагера “Маленькая краіна”
cярэдняй школы № 3 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий