Вучні 3, 4 “А” і 4 “Б” класаў інтэграванага навучання і выхавання сярэдняй школы № 2 Смаргоні наведалі анімацыйную праграму “Быт беларускага селяніна” у гісторыка-краязнаўчым музеі Смаргоні.
У сялянскай хаце вучні ўбачылі сапраўдную печ і нават паспрабавалі ў яе ставіць чыгунок. Ад экскурсавода даведаліся, што раней да печы адносіліся, як да жывой істоты, забаранялася вымаўляць “у яе прысутнасці грубыя або непрыстойныя словы”. Навучэнцы з цікавасцю разглядалі прадметы дамашняга побыту, адзенне, якое апраналі раней.
Вучні складалі прыказкі і прымаўкі, збіралі пазлы з беларускімі святамі, а таксама гулялі ў беларускія гульні. Вучні з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця разам з усімі ўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях, якія былі прапанаваны. Усе засталіся задаволеныя.
Правядзенне такіх экскурсій накіравана не толькі на патрыятычнае выхаванне школьнікаў, але і на фарміраванне талерантнасці. Вучні вучыліся ўзаемадзейнічаць, дапамагаць адно аднаму, бычыць і радавацца поспехам сяброў, развіваць камунікатыўныя навыкі.
Каб па-сапраўднаму любіць Радзіму, мы павінны ведаць сваю гісторыю.
Алена ШЧАСНАЯ,
настаўнік сярэдняй школы № 2 Смаргоні