- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Цікавыя музейныя прадметы

 

Выхаванцы летняга аздараўленчага лагера “Удзячныя нашчадкі”, які плённа працуе на базе Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна, запомняць хвіліны ўрачыстай перадачы народнаму краязнаўчаму музею “Дыяменты даўніны” 247 артэфактаў, якія былі знойдзены ў пойме ракі Грыўда. 

У сучасным грамадстве назіраецца ўсё большая зацікаўленасць моладзі сведкамі мінулага. Любоў да гістарычнай спадчыны роднага краю, малой радзімы, дзе прайшло дзяцінства, застаецца ў сэрцы кожнага з нас на ўсё жыццё.

Летам мінулага года атрад “Юны археолаг” на чале з навуковым супрацоўнікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алегам Юр’евічам Ткачовым праводзіў археалагічныя раскопкі ў нашай мясцовасці. У выніку гэтай работы былі адкрыты шэсць стаянак першабытнага чалавека і знойдзена шмат артэфактаў. Мы рады, што пасля апісання і навуковага даследавання гэтыя цікавыя прадметы перададзены ў фонды школьнага музея.

 

Таццяна РАКУЦЬ,
кіраўнік народнага краязнаўчага музея “Дыяменты даўніны”
Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы
Слонімскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий