Дашкалятам пра Купалле і народныя традыцыі

- 16:31ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы прайшло музычнае свята “У госці да Купалінкі”.

Вось і доўгачаканая сярэдзіна лета – самыя доўгія дні і кароткія ночы. Птушак чуваць амаль усю ноч. Выдатная пара года – яркае і гарачае сонца, цёплыя дажджы, пахучыя травы і палявыя кветкі, спелыя духмяныя суніцы. І вось у гэты самы час, з вельмі даўніх традыцый, адзначаецца свята Івана Купалы. Гэта вельмі прыгожае, эмацыйнае свята з казачнымі рытуаламі.

Старшым дашкольнікам у папярэдняй працы па азнаямленні з гісторыяй свята была прадстаўлена прэзентацыя ў казачным варыянце, даступна і займальна, з паказам яркіх і змястоўных малюнкаў.

Свята праходзіла на свежым паветры. Выхаванцы адправіліся ў падарожжа да Купалінкі. Яна расказала, што ў гэты дзень зацвітае чароўная папараць-кветка, і хто знойдзе яе, будзе шчаслівым усё жыццё.

Купалінка падарыла дзяўчынкам вянкі і падрыхтавала цікавыя заданні для дзяцей, якія трэба было выканаць, каб знайсці папараць-кветку. У час падарожжа наведалі казачную Жабку, якая расказала дзецям гісторыю пра русалку. Падчас свята дзеці весела танцавалі, загадвалі загадкі, спявалі і гулялі ў цікавыя гульні.

Усе ўдзельнікі і госці свята атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою. Мы дружна справіліся з заданнямі. Купальскі сімвал шчасця – папараць-кветка – заўсёды будзе побач з намі.

 

Алена САЙ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий