Фестываль варэння прайшоў у дзіцячым садку г.п. Мір

- 17:33ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Цудоўная забава, прысвечаная штогадоваму фестывалю варэння, прайшла ў дзіцячым садку г.п. Мір. Сапраўды, хто ж не любіць гэты ласунак з духмяных ягад і садавіны!

Вядома ж, дзіцячае свята не абышлося без вясёлых гасцей – галоўнага спецыяліста па вырабе варэння казачнай Машы і самага вядома ласуна ў росквіце сілаў Карлсана.

Карлсан і Маша падрыхтавалі для дзяцей шмат конкурсаў і гульняў. Маляты ўдзельнічалі ў танцавальнай размінцы “Вітамінкі з галінкі”, адгадвалі загадкі пра ягады і садавіну, гулялі ў гульні “Збяры ўраджай на варэнне”, “Ягада – садавіна – агародніна”, “З якога куста ягадка”, “Раз, два, тры, сваю ягадку бяры!”, праходзілі эстафеты з перашкодамі “Маленькія кухары: варым суп і кампот”, “Па лясныя ягадкі”, малявалі калектыўныя малюнкі “Гасцінцы да гарбаты”. Цікава прайшло “Ягадна-фруктовае дэфіле – прэзентацыя”. Кожны выхаванец атрымаў какошнік з выявай ягады ці садавіны, якую павінен быў прэзентаваць, склаўшы пра яе невілікі аповед.

Разам з Машай пад вясёлую песню з любімага мультфільма дзеці ў вялікім рондалі варылі варэнне, якое пад чарадзейныя словы Карлсана ператварылася ў шмат разнастайных слоічкаў з салодкім пачастункам. Вельмі спадабалася выхаванцам дэгустацыя розных відаў варэння. Дзеці і самі пачаставаліся, і Мядзведзю ў лес праз Машу перадалі!

І канечне, у дзень варэння на падвячорак дзяцей чакалі румяныя бліны з варэннем на розны густ!

 

Святлана ПЕТРЫМАН,
намеснік загадчыка ясляў-сада г.п. Мір
Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий