Цікавы адпачынак у “Азярынцы”  

- 12:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Хлопчыкі і дзяўчынкі Азёркаўскай сярэдняй школы Мастоўскага раёна кожныя канікулы з задавальненнем наведваюць школьны аздараўленчы лагер “Азярынка”, а ў летні перыяд – асабліва.

Выхаваўча-аздараўленчая ўстанова “Азярынка” сардэчна расчыніла свае дзверы для 15 выхаванцаў, якія ўжо сумавалі па вясёлым і цікавым жыцці ў лагеры, сваіх сябрах, настаўніках. Цёплы сонечны дзень у “Азярынцы” пачаўся з усмешак, прывітанняў, пажаданняў.

Адной з важных задач аздараўленчага лагера з’яўляецца выхаванне ў дзяцей патрыятызму і грамадзянскасці. У рамках мерапрыемстваў праекта “Я родным краем ганаруся” яны ўдзельнічаюць у краязнаўчай дзейнасці, назіраюць за жыццём сваёй мясцовасці, знаёмяцца з гісторыяй края, прыродай, культурнымі асаблівасцямі.

Для таго каб больш дасканала даведацца пра свой край, выхаванцы адправіліся ў “экспедыцыю”, дзе былі палаткі, спальныя мяшкі і перашкоды на шляху. Кожны дзень быў новы маршрут, з сабой у падарожжа яны ўзялі вясёлы настрой, усмешкі і крочылі насустрач новым уражанням, назіранням, адкрыццям. Цікавай для рабят была легенда пра возера Азяранскае, таму яны з завальненнем наведалі возера, любаваліся яго прыгажосцю, празрыстай цёплай вадой, знаёміліся з жыхарамі вёскі.

Здаецца, усё знаёма, усё вядома, але выхаванцы пераканаліся ў тым, што аграгарадок В.Азёркі для іх – “Такі знаёмы незнаёмец…”, у рознае надвор’е ён выглядае па-рознаму, нават калі ідзе цёплы летні дожджык, ён вабіць чысцінёй, свежасцю, асаблівым водарам.

У рамках мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прайшоў “ШАГ” (Школа Актыўнага Грамадзяніна). На сустрэчу з рабятамі была запрошана І.А.Гарбацэвіч, настаўнік гісторыі, кіраўнік музея “Наша спадчына”, якая вельмі падрабязна, даступна паведаміла выхаванцам пра гісторыю свята, дасягненні і гонар нашай краіны, а затым хлопчыкі і дзяўчынкі “апынуліся ў мінулым” – наведалі школьны музей.

Летнія дзянькі бягуць вельмі хутка, вось і амаль палова лагернай змены прайшла. Хлопчыкі і дзяўчынкі ведаюць, што іх чакае яшчэ шмат невядомых сцяжынак сваёй мясцовасці, прыгожых памятных мясцін. Яны ўпэўнены, што людзі, якія тут нарадзіліся, любяць свой край, ганарацца ім і стараюцца зрабіць жыццё ў ім яшчэ лепшым, больш упарадкаваным і шчаслівым.

 

Таццяна ХАЛЕЦКАЯ,
намеснік дырэктара
Азёркаўскай сярэдняй школы
Мастоўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий