Менавіта так называецца трэцяя лідарская змена ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Свіцязь” Навагрудскага раёна.
Змена “Універсітэт роўных” арганізавана для дзяцей, якія зарэкамендавалі сябе як матываваныя і мэтанакіраваныя лідары ў сваіх установах адукацыі. Асноўная мэта змены – стварэнне ўмоў для фарміравання лідарскай і арганізатарскай культуры дзяцей як элемента базавай культуры асобы і фактара паспяховай рэалізацыі асобы як грамадзяніна.
Гульнёвая ідэя заключалася ў тым, што на перыяд рэалізацыі змены выхаванцы аздараўленчага лагера “Свіцязь” становяцца навучэнцамі Універсітэта роўных, дзе атрымоўваюць неабходны вопыт і веды ў сферы лідарства, набываючы новыя дасягненні.
Самаадукацыі ўдзельнікаў змены садзейнічае даследчая дзейнасць. Сістэма самакіравання “Савет роўных” распрацавана з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей. Асноўнае прызначэнне сістэмы самакіравання – арганізацыя жыццядзейнасці дзяцей з улікам іх інтарэсаў і патрабаванняў, стварэнне ўмоў для развіцця і праяўлення дзіцячай ініцыятывы.
Шмат цікавых спраў і мерапрыемстваў прайшло за змену па самых разнастайных накірунках: дзень самакіравання “Дзень дублера”, квест-гульня “Мы – патрыёты”, ток-шоу “Пакаленне XXI стагоддзя”, спартландыі, спартакіяды, марафон салідарнасці, шоу-праграмма “Міс Свіцязь”, мультыпарк “Творчасць і прагрэс”.
У выніку ўдзельнікі змены “Універсітэт роўных” змогуць атрымаць і сістэматызаваць веды, уменні і навыкі ў галіне арганізацыйнай і камунікатыўнай дзейнасці, развіць лідарскія якасці і цудоўна адпачыць!
Святлана ЗАЙКО,
педагог-арганізатар
дзіцячага аздараўленчага лагера “Свіцязь”
Навагрудскага раёна