Сезонная гульнявая пляцоўка як адаптацыя да дзіцячага сада

- 14:29ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Станоўчы ўплыў на адаптацыю дзіцяці да дзіцячага сада аказвае вопыт яго папярэдняга знаёмства з установай. З гэтай мэтай у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 11 Ваўкавыска на працягу ліпеня функцыянуе сезонная гульнявая пляцоўка “Карапуз” для выхаванцаў, якія не наведваюць дашкольную ўстанову.

Асаблівасцю дзіцячай пляцоўкі з’яўляцца тое, што яна арганізоўваецца толькі ў летні аздараўленчы перыяд для нашых будучых выхаванцаў, якія прыйдуць у жніўні ў дзіцячы сад. Наведваюць пляцоўку дзеці са сваімі матулямі. Частку часу малыя праводзяць на занятках у групе, а астатні час – на свежым паветры на дзіцячай пляцоўцы.

Спецыфіка заняткаў у групе – у развіцці дзяцей праз даступныя ім віды дзейнасці. Заданні накіраваны на ранняе развіццё ўсіх відаў памяці, мыслення, задаткаў логікі, маторыкі, маўлення. Заняткі з дзецьмі праходзяць у выглядзе тэматычных гульнявых комплексаў, кожны з іх складаецца з некалькіх блокаў: рухальны, пазнавальны, музычна-гульнявы, творчы. Разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, іх пастаянная змена не дазваляюць малым стаміцца. Рашаючы гульнявую задачу разам з бацькамі, дзіця непрыметна засвойвае вучэбны змест, адчувае пры гэтым радасць ад зносін з дарослым, бяспеку і абароненасць. У працэсе гульнявых дзеянняў у дзіцяці фарміруюцца навыкі зносін, уменне разумець пачуцці і эмацыянальны стан равеснікаў.

Бацькі ў сумеснай з дзіцём дзейнасці маюць магчымасць не толькі ацаніць здольнасці малыша, але і асвоіць новыя для сябе спосабы арганізацыі гульняў і заняткаў, запатрабаваных у хатніх умовах. Вопыт паказвае, што такая форма ўзаемадзеяння з дзецьмі ранняга ўзросту, якія не наведваюць дашкольную ўстанову, і іх бацькамі вельмі эффектыўная і выніковая і спрыяе паспяховай адаптацыі дзяцей да дашкольнай установы.

 

Ірына КАЛАГРЫЎ,
педагог сацыяльны
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 11 Ваўкавыска

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий