Асалода чытання для дашкольнікаў  

- 14:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках абласнога праекта “Літфэст” выхаванцы ясляў-сада № 10 Смаргоні прынялі ўдзел у літфэсце “Па кніжных сцяжынках лета”.

У Смаргонскім дэндрапарку нашых выхаванцаў ветліва сустрэлі супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 3. Для дзяцей была падрыхтавана насычаная і цікавая праграма з рознымі пляцоўкамі. Літаратурны фестываль падарыў хлопчыкам і дзяўчынкам сапраўднае свята – сустрэчу з добрай і разумнай кнігай.

Тэматычныя пляцоўкі-прыпынкі “Цікавыя кнігі для самых маленькіх”, “Праяві кемлівасць”, “Чароўны дыван-самалёт”, “Фарбы лета на асфальце”, “Рухавыя гульні” захапілі нашых дзяцей. Яны з задавальненнем пабывалі на выставе кніг пісьменнікаў В.Суцеева і А.Зэкава, паслухалі аповед бібліятэкара Ірыны Краўчанка пра іх, разгледзелі малюнкі ў кнігах, адгадалі вершы-загадкі, прагаварылі чыстаговоркі ды адправіліся далей у падарожжа па “Кніжным царстве”.

З бібліятэкарам Вандай Шаюк нашы выхаванцы на чароўным дыване-самалёце апынуліся ў краіне казак з Мядзведзем Чытайкай. Тут яны паслухалі казку пра коціка, разгледзелі кнігі з малюнкамі, часопісы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем збіралі пазлы “Русалачка”, “Крошка Янот”, пазлы па кнізе Суцеева “Пад грыбом”. А з якім захапленнем разам з Ірынай Васільеўнай яны складалі вежку з брусочкаў!

Маляванне – любімы занятак дзяцей. Дашкаляты атрымалі рознакаляровыя крэйды і праявілі сваю творчасць. На асфальце з’явіліся цудоўныя малюнкі.

Гульня з мячом дала магчымасць дзецям назваць свае імёны Вандзе Аляксееўне, успомніць імёны сваіх бацькоў, падзяліцца назвамі сваіх любімых страў. На пляцоўцы “Чытае Смаргонь” нашы выхаванцы змаглі ўпісаць на карэньчыкі кніг свае любімыя творы. З задавальненнем дзеці зрабілі здымак на фоне кніжнай фотазоны “Асалода чытання”.

Напрыканцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі салодкія прызы і запрашэнні ад загадчыцы бібліятэкі Ірыны Вісцяж наведаць бібліятэку з бацькамі. Дзеці асцярожна неслі свае запрашэнні і распавядалі, з кім яны пойдуць у бібліятэку. Мерапрыемства атрымалася вельмі яркім і запамінальным.

 

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий