- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Пясочны вернісаж для маленькіх выхаванцаў

Педагогі ясляў-сада № 34 Ліды творча падыходзяць да арганізацыі гульняў выхаванцаў з прыродным матэрыялам – пяском. Пясочная тэрапія стымулюе пазнавальную цікавасць, пашырае ўяўленні пра навакольны свет, развівае тактыльныя адчуванні і фантазію дашкольнікаў.

Любімы занятак дашкольнікаў у летні перыяд – гульні ў пясочніцы. Незаменнымі атрыбутамі на прагулцы становяцца формачкі, вядзерцы і лапаткі. Пясок прыцягвае ўвагу дзяцей здольнасцю перасыпацца, прымаць розныя формы.

Выхаванцы першай малодшай групы прынялі ўдзел у незвычайным пясочным вернісажы. Разам з гульнявым персанажам Акварэлькіным дзеці замацоўвалі веды пра ўласцівасці пяску. З мокрага пяску ляпілі “выпечку”: пірожныя, тарты, пончыкі, булачкі для лялек і цацачных звяроў. Перасыпалі сухія пясчынкі на “млыне”. Навобмацак адгадвалі закапаныя ў пяску фігуркі. Пакідалі на пяску адбіткі сваіх далонек, а затым сумесна з выхавальнікам ператваралі іх у рыбак, пеўнікаў, дрэвы і кветкі. Маляты з задавальненнем высыпалі пяском выявы хатніх птушак: пеўнікаў, курачак, качак і гусей. Атрымалі асалоду ад выкладання ў рознакаляровых рамачках узораў з пластыкавых закрутак. Затым, нібы па ўзмаху чароўнай палачкі, пясочніца ператварылася ў “палатно”, на якім выхаванцы пры дапамозе формачак стваралі ўзор з адбіткаў розных формаў.Пясочны вернісаж – выдатны сродак пазнаёміць выхаванцаў з новымі гульнямі і спосабамі ўзаемадзеяння з прыродай.

 

Таісія КУДАШ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 34 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий