З мэтай арганізацыі якаснага летняга адпачынку непаўналетніх у жніўні на базе Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы працаваў профільны палатачны лагер «Беларускі калаўрот».
У праекце лагера «Беларускі калаўрот» асаблівы акцэнт быў зроблены на выхаванне любові да малой радзімы, фарміраванне цікавасці да народных традыцый, фальклору, да гістарычнага мінулага сваёй краіны. Асноўнай ідэяй праекта з’яўлялася выкарыстанне «калаўрота», як сімвала культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа. «Кола» – гэта так званы галоўны герой, які запрашае ўдзельнікаў лагера здзейсніць цікавае падарожжа па старонках жыцця мінулых пакаленняў. Кожны дзень працы лагера быў адзначаны асобнай тэмай.
Штодня ў лагеры працавала пазнавальная студыя «Пошук», арт-прастора «Фантазіруем разам», а таксама спартыўная пляцоўка «Асілак», у рамках якой кіраўніком фізічнага выхавання праводзіліся спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы.
Акрамя гэтага, штодня ў лагеры праходзілі заняткі аб’яднання па інтарэсах «З турызмам – на ты!», дзе дзеці набылі спецыяльныя веды, навыкі і ўменні, неабходныя для заняткаў турызмам.
Вясёлая і насычаная цікавымі мерапрыемствамі жыццё суправаджала працу ўсяго лагера.
У рамках правядзення дня роднай прыроды выхаванцы выйшлі на тэрыторыю парка нашага аграгарадка і прынялі ўдзел у акцыі «Чысты парк». Узброіўшыся пальчаткамі і мяшкамі для смецця, удзельнікі акцыі старанна прыбіралі даручаную ім тэрыторыю. Працавалі весела, з энтузіязмам, разумеючы ўсю значнасць сваёй працы. Мэтай такой акцыі была не толькі ачыстка парку ад смецця, але і выхаванне экалагічнай культуры нашых дзяцей.
З мэтай стварэння ўмоў для фарміравання патрыятычнага выхавання навучэнцаў, цікавасці да гераічнага мінулага ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў лагеры быў праведзены памятны дзень, падчас якога выхаванцы прынялі ўдзел у акцыі «Пакланімся героям» і навялі парадак на тэрыторыі пахаванняў загінуўшых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У перыяд правядзення лагернай змены для дзяцей была арганізавана экскурсія ў Нясвіжскі замак. Дзеці адчулі дух былых стагоддзяў, змаглі атрымаць асалоду ад шэдэўраў, створаных у мінулых стагоддзях, і ўсвядоміць, наколькі каштоўна спадчына, пакінутая нашымі папярэднікамі.
Праграма знаходжання дзяцей у лагеры была даволі насычанай. Усе дзеці, якія наведвалі лагер, не засталіся абыякавым і напэўна захаваюць самыя цёплыя ўспаміны ад перажытага падчас дзён працы лагера.
Анжаліка ЗУБАРАВА,
дырэктар палатачнага лагера «Беларускі калаўрот»
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна