- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Сумнае і вясёлае развітанне з летам  

Колькі б ні было лета, а ўсё роўна яго заўсёды мала. У апошні дзень лета выхаванцы Гезгалаўскага ясляў-саду з сумам развітваліся з самай любімай парой года. А каб гэта цудоўная пара года надоўга запомнілася,  у нас прайшло свята развітання з летам.

 Дзеці адправіліся ў займальную вандроўку, дзе гулялі ў гульні “Прывітанне!”, “Што такое лета?”, “Каўпачок”,  “Палій кветачку”, “Скрозь абруч”, “Я не Я!”, “Збяры грыбочкі”, танцавалі разам з Летам з кветачкамі, адгадвалі загадкі, спявалі песні, вадзілі карагоды.

Апошні дзень лета выдаўся пахмурны: не свяціла на небе летняе сонейка. Аказалася, што яго ўкрала Вядзьмарачка, якая трапіла на свята развітання з летам. Яна хацела праверыць, ці пасталелі нашы выхаванцы за лета. Толькі калі дзеці даказалі ёй, што яны падраслі за лета, памужнелі, падужэлі, сталі больш спрытнымі, набраліся сіл, каб стаць на прыступку вышэй, тады Вядзьмарачка вярнула сонейка на месца і, падзякаваўшы дзецям за цудоўнае свята, знікла.

Лету шкада было развітвацца з дзецьмі, але нічога не зробіш – на змену лету заўсёды прыходзіць восень. Спецыяльна для выхаванцаў Лета прыгатавала ў падарунак мілыя ўсмешкі, каб у іх заўсёды быў добры настрой і ўсмешка не сыходзіла з тварыкаў.

Наперадзе нашых выхаванцаў чакаюць другія цікавыя вандроўкі, але гэта будзе ўжо не летам. Пажадаем ім новых адкрыццяў, радасці ад пазнання нязведанага, надзейных сяброў і добрага настрою ў любую пару года.

 

Галiна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны 
Гезгалаўскага ясляў-сада
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий