- ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Адзіны дзень бяспекі ў першай школе Смаргоні

Першая дэкада верасня ў навучальных установах традыцыйна прысвечана праблеме прафілактыкі надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанню правілам паводзін ва ўмовах надзвычайных сітуацый, аварый, аказанню першай медыцынскай дапамогі.

У рамках рэспубліканскага Адзінага дня бяспекі і акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!” сярэднюю школу № 1 Смаргоні наведала інспектар РАНС Надзея Вайнілка, якая правяла гутаркі па правілах бяспекі. Навучэнцы паўтаралі нумары экстраных службаў і вучыліся выклікаць ратавальнікаў, абмяркоўвалі правілы бяспечных паводзін дома, у школе і на вуліцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі адпрацоўвалі алгарытм дзеянняў пры пажары, адказвалі на пытанні і атрымлівалі карысныя падарункі: яркія брашуры, буклеты, памяткі, якія дапамагаюць эфектыўна запамінаць правілы бяспекі.

У мэтах адпрацоўкі асноўных навыкаў паводзін дзяцей і педагогаў у выпадку ўзнікнення пажару ў школе была праведзена вучэбная пажарная эвакуацыя.

Прадстаўнік ПУ “Смаргоньгаз” А.А.Лук’янчык правяла гутарку з навучэнцамі і педагогамі пра бяспечнае выкарыстанне газу ў побыце, падкрэсліўшы, што выкананне гэтых правілаў з’яўляецца абавязкам кожнага спажыўца.

 

Таццяна ІСТРАЦЬКОВА,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий