Першакласнікам пра Радзіму  

- 15:39БРЕСТЧИНА, Регионы

Вучні і настаўнікі Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Якуба Коласа Ганцавіцкага раёна актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах тыдня народнага адзінства.

Так, першакласнікі разам з настаўніцай Л.У.Занька адправіліся ў захапляльнае гульнявое падарожжа “Мая Радзіма”, падчас якога азнаёміліся з цікавымі мясцінамі роднага краю, наведваючы станцыі “Мая малая радзіма”, “Сімвалы Рэспублікі Беларусь”, “Багацце краіны”, “Беларусь працавітая” і “Мы малюем Радзіму”.

У час падарожжа вучні замацавалі веды пра дзяржаўныя сімвалы краіны і пашырылі веды пра прыроднае багацце роднага краю.

Вучні зразумелі, што трэба быць годным грамадзянінам сваёй Радзімы і любіць яе.

 

Любоў ЗАНЬКА,
настаўнік пачатковых класаў
Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Якуба Коласа
Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий