Чацвёртакласнікі разважалі пра адзінства  

- 15:44ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках тэматычнага тыдня народнага адзінства ў 4-м класе Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна пад дэвізам: “У адзінстве наша сіла” прайшла класная гадзіна-вернісаж “Рэспубліка Беларусь – краіна для народа”.

Класная гадзіна пачалася з гутаркі пра тое, як важна жыць пад мірным небам, жыць у міры і згодзе, паважаючы каштоўнасці і інтарэсы адно аднаго. Хлопчыкі і дзяўчынкі пагадзіліся з тым, што вырашаць цяжкасці значна лягчэй разам, у адзінстве, і паабяцалі быць дружнымі і згуртаванымі.

Падчас мерапрыемства дзеці ў даступнай форме пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, подзвігамі нашых прадзедаў у імя незалежнасці Радзімы і ўшанавалі іх хвілінай маўчання.

Дзеці прыгадалі, якая вялікая і прыгожая наша краіна, якая багатая падзеямі гісторыя, замацавалі свае веды пра дзяржаўныя сімвалы. Дзяўчынкі і хлопчыкі чыталі вершы, спявалі песні пра Беларусь. З вялікай цікавасцю яны глядзелі фотапрэзентацыю пра сваю Радзіму, а потым выканалі танец “Чаравічак” пад беларускую народную музыку.

Як падвядзенне выніку мерапрыемства навучэнцы склалі фотакалаж “Мы беларусы – мірныя людзі” і адказалі на галоўнае пытанне: а што можам зрабіць мы з вамі ў нашы дні для адзінства нашай краіны? Адказы былі рознымі, але зводзіліся да аднаго – трэба горача любіць сваю краіну і быць гатовымі пастаяць за яе. Памятаць, што трэба трымацца разам, дапамагаць адно аднаму, быць памяркоўнымі, паважаць чужыя інтарэсы, умець дараваць, забываць крыўды.

Крысціна ІОДКА,
класны кіраўнік 4-га класа
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий