Цікавыя сустрэчы ў цэнтры бяспекі  

- 15:49ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Галоўнай мэтай Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна ў выхаванні бяспечных паводзін у дзяцей з’яўляецца не толькі даць ім асноўныя паняцці небяспечных для жыцця сітуацый, але і навучыць правільна весці сябе ў іх.

Разумеючы важнасць вырашэння задачы па фарміраванні асноў бяспекі жыццядзейнасці ў выхаванцаў дашкольнага ўзросту, неабходна было перш за ўсё стварыць умовы. Так намаганнямі педагогаў і бацькоў у нашай дашкольнай установе з’явіўся “Цэнтр бяспекі”, які змяшчае розны метадычны, мастацкі, дыдактычны і практычны матэрыял. А каб выхаванцам было цікава яго наведваць, у цэнтры іх вітаюць розныя казачныя героі: Кот Леапольд, Нязнайка, Святлафор Свецік.

Вось і сёння малых у цэнтры сустрэў Робат Вадабой. Ён паведаміў выхаванцам пра правілы пажарнай бяспекі, расказаў пра вогнебяспечныя прадметы, якія могуць нанесці шкоду здароўю. Дзеці разам з Вадабоем разглядалі сюжэтныя малюнкі, вырашалі небяспечныя жыццёвыя сітуацыі, гулялі ў гульні, дзе адпрацоўвалі практычныя навыкі. На развітанне Робат Вадабой падарыў выхаванцам кніжку-раскладушку з малюнкамі па правілах пажарнай бяспекі.

Вярнуўшыся з такога захапляльнага падарожжа, дзеці дзяліліся са сваімі бацькамі ўражаннямі пра набытыя веды і ўменні.

Ала ГІРЫС,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий