Вучыліся прымяняць правілы дарожнага руху ў паўсядзённым жыцці  

- 12:27ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Свята Падарожжа ў краіну дарожных знакаў для выхаванцаў ясляў-сада в. Пагародна Воранаўскага раёна стала пазнавальным і запамінальным. Яны замацоўвалі ўяўленні пра правілы дарожнага руху, транспартныя сродкі, дарожныя знакі, сігналы святлафора, вучыліся быць адказнымі і асцярожнымі на вуліцы.

Дзеці з вялікім захапленнем і цікавасцю адправіліся ў падарожжа ў краіну дарожных знакаў. Дашкаляты ў гульнявой форме паказалі свае веды і ўменні арыентавацца на вуліцы, абыгралі розныя дарожныя сітуацыі, з якімі штодня прыходзіцца сутыкацца на дарогах пасёлка, пабывалі і пешаходамі, і пасажырамі, і кіроўцамі. Акрамя таго, пагулялі ў гульні “Чырвоны, жоўты і зялёны”, “Стоп – ідзіце!”, “Аўтобус”, “Увага, пешаход!”, з задавальненнем прынялі ўдзел у эстафетах “Уважлівы кіроўца”, “Каляровыя рулі” і гульнявых сітуацыях “Гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры” і “Дапаможам інспектару дарожнага руху”, прачыталі вершы пра сігналы святлафора, паразгадвалі загадкі, назвалі ўсе знакі, якія сустрэлі падчас падарожжа.

Маленькі “інспектар” нагадаў дзецям пра правілы бяспечных паводзін на дарозе, паведаміў, для чаго патрэбна жазло інспектару дарожна-патрульнай службы.

Так нашы выхаванцы атрымалі і засвоілі ўяўленні пра правілы паводзін на дарозе, навучыліся прымяняць іх у паўсядзённым жыцці.

 

Алена БЕДУГНІС,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада в. Пагародна
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий