Пра каштоўнасці жыцця размаўлялі школьнікі з Дварца  

- 10:22ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Кожны год з 10 верасня па 10 кастрычніка праходзіць месячнік “Твой выбар – тваё жыццё”, прысвечаны прафілактыцы суіцыдальных паводзін. У яго рамках у Дварэцкай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы.

У правядзенні месячніка прынялі ўдзел класныя кіраўнікі 1–11-х класаў, педагог сацыяльны, педагог-арганізатар. У кожным класе былі праведзены свае выхаваўчыя мерапрыемствы. Напрыклад, першакласнікі прынялі ўдзел у кругавой гутарцы “Як здорава жыць!”, прагаворвалі самыя яркія добрыя моманты ў сваім жыцці. Класны кіраўнік другога класа са сваімі вучнямі правяла інтэрактыўную гутарку “Каштоўнасці жыцця”, на якой звярнулі ўвагу на тое, што з’яўляецца каштоўным у жыцці чалавека. Вучні чацвёртага класа прынялі ўдзел у выставе плакатаў “Свет патрэбны ўсім”. Сямікласнікі пагулялі ў ролевую гульню “Я выбіраю жыццё!”, дзе прайгравалі розныя жыццёвыя сітуацыі і разбіралі выхад з іх.  

Педагогам сацыяльным на працягу месячніка былі праведзены кансультацыі, як групавыя, так і індывідуальныя, з вучнямі, бацькамі, педагогамі (“Калі дзіця трапіла ў цяжкую жыццёвую сітуацыю”, дыскусія “Пра цэннасць жыцця…”, кансультацыя для настаўнікаў “Як дапамагчы дзіцяці перажыць гора?”, кансультацыя для вучняў “Цяжкая жыццёвая сітуацыя і выхад з яе”). Кожнаму ўдзельніку адукацыйнага працэсу былі ўручаны памяткі: для дзяцей – “Самадапамога ў стрэсавай сітуацыі”, “Як захаваць душэўнае здароўе”, “Як палепшыць настрой” і іншыя; для педагогаў – “Прыметы эмацыянальнанга дрэннага становішча дзіцяці ў школе”, “Выкарыстанне метада назірання педагогамі ва ўстанове адукацыі”, “Прычыны непапулярнасці дзіцяці”, буклеты “Інфармацыя, якая сведчыць пра знаходжанне падлетка ў цяжкай жыццёвай сітуацыі”, “Як папярэдзіць суіцыд у нашых дзяцей”; для бацькоў – “Як дапамагчы дзіцяці паверыць у сябе”, “Бацькам па прафілактыцы дзіцячага суіцыда”, буклеты “Як захаваць псіхічнае здароўе дзіцяці”, “Як зберагчы дзіцяці ад фатальнага кроку” і іншыя.

Педагог-арганізатар разам з вучнёўскім самакіраваннем прыняў удзел у раённай акцыі “Падары ўсмешку”. “Смайлікі” з добрым настроем раздавалі вучням, педагогам, іншым дарослым, каб кожны ведаў, што ўсмешка – гэта не толькі прыемна, але і тое, што яна працягвае наша жыццё, якое становіцца весялейшым.

Завяршыўся месячнік прафілактычнымі гутаркамі медыцынскага работніка і іерэя Дварэцкай царквы Сергія. Яны зрабілі акцэнт на тым, што жыццё цікавае, і, хоць і бывае парой цяжка, не трэба ніколі апускаць рукі, а, нягледзячы ні на што, ісці наперад і знаходзіць моманты для радасці, усмешкі, добрых і цёплых слоў да іншых.

 

Ларыса ГАНЧАР,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Дварэцкай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий