На чарговы, ужо 24-ты па ліку Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2021”, было заяўлена 180 фільмаў з 28 краін свету.
Па рашэнні экспертнай камісіі ў конкурсную праграму свята анімацыі былі ўключаны 112 фільмаў. На ўжо традыцыйны конкурс дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Анімаёўкі” даслалі 179 работ. Адметна, што ўсе іх стварылі юныя таленты з Беларусі.
На працягу трох кастрычніцкіх дзён жыхары і госці Магілёва маглі акунуцца ў свет дзяцінства, казкі і мультыплікацыі. У рамках фэсту праходзілі не толькі запланаваныя паказы конкурсных і фестывальных кінапраграм, але і тэматычныя выставы, майстар-класы, творчыя выступленні.
Лепшых удзельнікаў фестывалю назвалі на ўрачыстай цырымоніі закрыцця. Гран-пры “Анімаёўкі” сёлета заваяваў бразільскі мультфільм “Аўрора – вуліца, якая хацела стаць ракой”. Шэраг анімацыйных фільмаў былі адзначаны па разнастайных намінацыях. Свае заслужаныыя ўзнагароды атрымалі таксама пераможцы конкурсаў дзіцячай анімацыйнай, выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота mogilevnews.by