У Субачах гучалі вершы пра Радзіму  

- 9:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

На разнастайныя цікавыя і карысныя заняткі часта запрашае навучэнцаў Субацкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна школьная бібліятэка. Вось і нядаўна быў праведзены конкурс юных чытальнікаў вершаў “Мая Радзіма – Беларусь”.

Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны ўсе жадаючыя вучні IV–VII класаў. Падрыхтоўка да яго пачалася задоўга. Вучні разам з настаўнікамі, бібліятэкарам, бацькамі падбіралі і вучылі вершы па тэме, пры гэтым перавага была аддадзена вершам беларускіх паэтаў: Э.Агняцвет, П.Глебкі, А.Дзеружынскага, Ул.Мазго, М.Пазнякова.

Асабліва цёплую атмасферу на конкурсе стварыла “беларуская хатка”, беларускія мелодыі, нацыянальнае адзенне вядучых (маці – бібліятэкар А.М.Пабудзей і сын – вучань шостага класа Максім Балюк). Таму ўдзельнікі хутка асвоіліся і паказалі сябе з лепшага боку. Выдатна дэкламавалі вершы Максім Балюк, Каміла Аламшаева, Дар’я Данько, Дар’я Круглая, Вадзім Шчарбак, Аляксандр Васільеў, Дар’я Міцкевіч, Карына Лясота, Ксенія Балюк.

Пакуль кампетэнтнае журы ацэньвала выступленні, удзельнікі змаглі пабываць у ролі перакладчыкаў з рускай мовы на беларускую, што дазволіла пашырыць слоўнікавы запас навучэнцаў.

Журы абвясціла пераможцаў. Імі сталі Дар’я Данько (III месца), Карына Лясота (II месца) і Мілена Емяльянчык (I месца).

Конкурс закрануў патаемныя струны душы яго ўдзельнікаў, якія пранікліся гонарам за сваю Бацькаўшчыну, раскрылі свае творчыя здольнасці. Спадзяюся, што ніхто не застаўся раўнадушным і запомніць гэтае мерапрыемства надоўга.

 

Антаніна ПАБУДЗЕЙ,
бібліятэкар
Субацкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий