У гасцях у доктара Айбаліта  

- 12:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

На тэматычным тыдні “Мы – за здаровы лад жыцця” вучні 4-га класа Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна здзейснілі падарожжа ў госці да доктара Айбаліта. У гульнявой форме была раскрыта тэма здароўя, пра якое кожны павінен клапаціцца самастойна.

У забаўляльным мерапрыемстве прынялі ўдзел дзве каманды: “Вітамінкі” і “Праменьчыкі”. Яны падарожнічалі па станцыях. На станцыі “Віктарына” доктар Айбаліт задаваў дзецям розныя пытанні пра здаровы лад жыцця, а на станцыі “Небалейка” у вершаванай форме даваў карысныя парады хлопчыкам і дзяўчынкам.

Капітаны каманд Дзмітрый Сангін і Яна Каспарэвіч сышліся ў паядынку “Пытанне саперніку”. На станцыі “Хатняя аптэчка” дзеці сабралі аптэчку, якая была прадстаўлена ў выглядзе чароўнага кошыка. Заключным этапам з’явілася станцыя “Рэжым дня”. Хлопчыкі і дзяўчынкі апісалі свой рэжым дня, дапамаглі доктару Айбаліту скласці рэжым дня для яго падапечных – лісы і зайчыка. З дапамогай чароўнага рамонка хлопцы зрабілі выснову, што рабіць, каб заставацца здаровым.

Навучэнцы замацавалі і паглыбілі гігіенічныя навыкі і ўменні, развілі творчыя здольнасці, паказалі свае артыстычныя магчымасці. Яны вучыліся добрым, таварыскім адносінам, узаемадзеянню ў калектыве. На мой погляд, ва ўмовах сённяшняй жыцця, мерапрыемства пра здароўе – гэта патрэбная справа. Мы павінны дапамагчы дзецям зразумець, што здароўе – гэта сапраўды наш скарб і яго трэба берагчы.

 

Крысціна ІОДКА,
класны кіраўнік 4-га класа
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий