Выхаванцы малодшай групы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка пазнаюць цікавы свет матэматыкі праз гульню.
Вучыць маленькіх дзяцей матэматыцы – задача няпростая. Дзяцей складана зацікавіць лічбамі, матэматычнымі фігурамі. Іншая справа, калі занятак ператвараецца ў захапляючую вясёлую гульню.
Вось, дарэчы, як сягодня, калі да дзяцей у госці завітаў лясны госць – Зайчык, які запрасіў у цікавае падарожжа па матэматычнай краіне. Каб адправіцца ў падарожжа, дзецям было прапанавана пазнаць геаметрычныя фігуры і сесці адпаведна колеру кожнай з іх. У наступным заданні, якое падрыхтаваў лясны госць, трэба было знайсці адказ на пытанне “колькі?” (яшчэ адзін). Падарожнічаючы далей дзеці замацавалі ўяўленні пра часткі сутак (дзень – ноч).
Напрыканцы падарожжа дзеці разам з госцем пагулялі ў гульні “Зайчыкі” і “Складзі карцінку”.
Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка