Восеньская ТЭХНАтрансфармацыя  

- 10:52ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Восеньскія канікулы з Ваўкавыскім раённым цэнтрам тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі прайшлі вельмі прадуктыўна. Дзеці сумесна з педагогамі цэнтра пагрузіліся ў свет інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. На працягу ўсіх канікул яны прымалі ўдзел у канструктарскім марафоне “Восеньская ТЭХНАтрансфармацыя”.

Кожны дзень быў прысвечаны пэўнай тэматыцы. Дзеці выконвалі тэхнічныя заданні ў майстэрні Hi-Tech, пазнавалі тэхнанавіны, даведаліся пра тэхнічныя прафесіі. На працягу ўсіх канікул дзеці знаёміліся з экспанатамі тэхнікі мінулага стагоддзя, якія знаходзяцца ў кутку старой тэхнікі Ваўкавыскага раённага ЦТТДіМ.

У першы дзень дзяцей чакала Art-трансфармацыя. Яны даведаліся, што вынайдзена разумнае шкло, якое з матавага становіцца празрыстым, навучыліся рабіць домікі з непрыдатных матэрыялаў, пазнаёміліся з прафесіяй дызайнера.

Другі дзень быў прысвечаны 3D-трансфармацыі. Дзеці пазнаёміліся з навінкамі ў свеце 3D-тэхналогій, навучыліся маляваць 3D-малюнкі, даведаліся, чым займаецца 3D-мадэльер.

Відэатрансфармацыя чакала хлопчыкаў і дзяўчынак у трэці дзень онлайн-лагера. Яны даведаліся пра новыя тэхналогіі ў кінематографе, у майстэрні Hi-Tech прагледзелі майстар-клас па мантажы відэа, пазнаёміліся з прафесіяй відэамантажора.

Самы цікавы для нашых маленькіх навучэнцаў быў чацвёрты дзень, калі іх чакала Lego-трансфармацыя. Яны даведаліся пра навінкі кампаніі Lego, пра прафесію збіральніка канструктараў, навучыліся рабіць робатаў.

Пятніца ў анлайн-лагеры была прысвечана IT-трансфармацыі. Дзеці пазнаёміліся з тэхналогіямі будучыні, навучыліся афармляць гісторыю ў сацыяльных сетках, даведаліся пра работу сістэмнага адміністратара.

Апошні дзень лагера прысвяцілі правілам бяспечных паводзін. У гэты дзень дзяцей чакалі заданні па правілах дарожнага руху і майстар-клас па вырабе флікера сваімі рукамі.

Дзякуем усім, хто прыняў удзел у нашым канструктарскім марафоне! Да новых сустрэч на зімовых канікулах!

 

Таццяна ДОЎКША,
метадыст Ваўкавыскага раённага цэнтра
тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий