Незвычайны госць у Корнадзьскім дзіцячым садзе – базавай школе

- 18:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках тыдня «Дрэвы. Прыроднае згуртаванне – лес» у Корнадзьскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

На працягу тыдня выхаванцы замацоўвалі ўменне пазнаваць і называць дрэвы ў дыдактычых гульнях «Знайдзі, з якога дрэва лісточак», «Пазнай дрэва па плодзе», «Што змянілася?», «Памяняйцеся месцамі», у рухальных гульнях «Да названага дрэва бяжы», «Хто хутчэй знойдзе сабе пару».

Актывізацыя моўнага развіцця адбывалася ў гутарках «Правілы паводзін у лесе», праз вырашэнне праблемнай сітуацыі «Што будзе, калі з планеты Зямля знікнуць усе дрэвы?», напісанне пісьма «Пажаданні ялінцы». На прагулцы выхаванцы параўналі кару бярозы і каштана, якія растуць на гульнявой пляцоўцы, правялі даследаванне трухлявага пня і зрабілі выснову, што ўсё ў прыродзе ўзаемазалежнае.

У апошні дзень тыдня выхаванцы сустракалі госця – Вожыка-берагуна. Ён быў вельмі заклапочаны тым, што людзі знішчаюць лес. Так ён не знойдзе месца для будаўніцтва нары, каб заснуць доўгім зімовым сном. Дзеці прапанавалі Вожыку сваю дапамогу. Работа закіпела дружна. Выхаванцы малодшага ўзросту малявалі дрэва з дапамогай камячаных сурвэтак, а старэйшыя – з дапамогай лістоў капусты. Вожык падзякаваў дзецям за такія цікавыя творчыя малюнкі.

Падчас рэфлексіі выхаванцы пажадалі госцю добрага здароўя, каб ён знайшоў месца для хаткі, каб лес рос і быў прыгожым, і канешне, каб людзі заўсёды былі добрымі і адказнымі за стан прыроды.

Узаемадзеянне чалавека з прыродай з’яўляецца актуальнай праблемай сучаснасці. Таму вельмі важна з самага маленства развіваць цікавасць да аб’ектаў і з’яў прыроды, фарміраваць уменне беражліва выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы.

 

Людміла АНІСЕНЯ,
выхавальнік
Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий