Квест-гульня “Здаровым быць зусім проста”

- 11:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках правядзення акцыі “Здаровы лад жыцця дорыць радасць” у Клайшанскай базавай школе Воранаўскага раёна прайшла квест-гульня “Здаровым быць зусім проста”.

Квест-гульня была накіравана на фарміраванне ў навучэнцаў культуры здаровага ладу жыцця, адказнасці, самастойнасці і каманднага ўзаемадзеяння, а гэтак жа на стварэнне ўмоў для іх інтэлектуальнай і творчай самарэалізацыі.

Гульня пачалася з пастраення дзвюх каманд “Здаравячкі” і “Вітамінкі”. Капітанам былі ўручаны маршрутныя лісты са схемай руху па школе і назвай станцый. На кожнай станцыі ўдзельнікаў гульні чакалі цікавыя і займальныя заданні.

На першай старшакласнікі прапанавалі хлопчыкам і дзяўчынкам зрабіць зарадку пад музыку і выканаць пэўныя танцавальныя рухі. На другой станцыі “Творчасць нашых продкаў” навучэнцам трэба было з прапанаваных слоў сабраць прыказкі пра спорт і здаровы лад жыцця. На станцыі “Здаровае харчаванне” дзеці сабралі словы, літары якіх былі запісаны ў розным парадку. У выніку атрымаліся словы “тварог”, “вітаміны”, “ялавічына”, “капуста”. На станцыі “Трошкі адпачнём” навучэнцы праявілі свае творчыя здольнасці: за пяць хвілін удзельнікам гульні трэба было намаляваць спартыўную эмблему і праскандзіраваць лозунг “За здаровы лад жыцця”. На станцыі “Эрудыт” вучняў сустракала сацыяльны педагог, тут хлопчыкі і дзяўчынка праявілі свае веды і хуткасць мыслення. На апошняй станцыі “Гонар нацыі” удзельнікі павінны былі назваць спартсменаў Беларусі і іх від спорту. У дапамогу былі падрыхтаваны 20 картак з прозвішчамі спартсменаў і відамі спорту.

Усе класы з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Перамогу атрымала каманда “Вітамінкі”, але дзеткі з каманды “Здаравячкі” не засмуціліся, бо ў нашай школе заўсёды бывае шмат усяго цікавага і карыснага. Квест-гульні, КТС, спартыўныя спаборніцтвы – неад’емная частка выхаваўчага працэсу. Спадзяемся, што навучэнцы школы зразумелі, што “Здаровым быць зусім-зусім проста!”

 

Крысціна ІОДКА,
педагог-арганізатар
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий