Экскурсаводы-пачаткоўцы запрашаюць на маршруты па родным Віцебску  

- 16:42ВИТЕБЩИНА, Регионы

Навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Экскурс і Я” прайшлі маршрут па гістарычным цэнтры горада разам з вучнямі віцебскіх сярэдніх школ № 4 і № 33 імя В.Д.Чарняхоўскага.

Экскурсія пачалася ля сцен Благавешчанскай царквы, дзе гасцей сустрэла княгіня Вольга. У ролі вядомай гістарычнай асобы выступіла наша навучэнка Варвара Ярмак, якая пераапранулася ў стылізаваны касцюм. Дзяўчына расказала пра гісторыю старажытнага Віцебска і ўнікальнасць архітэктурнага помніка XII стагоддзя. Далей экскурсанты прайшліся па гістарычным цэнтры, дзе юныя гіды азнаёмілі іх з асноўнымі славутасцямі – Свята-Духавым манастыром, Васкрасенскай царквой, ратушай, Успенскім саборам, распавялі пра скульптуры Старога Хатабыча, Пушкіна, Рыбкі, Вялікага князя Альгерда, Фёдара Махнова і асаблівасці “Арт-прасторы на Талстога, 7”, правялі гасцей па скверы Маякоўскага і вуліцы камісара Крылова.

Па выніках экскурсіі хлопцы і дзяўчаты падрыхтавалі невялікі відэаролік пра экскурсаводаў-пачаткоўцаў Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, якія запрашаюць усіх жадаючых вывучыць займальныя і пазнавальныя маршруты па родным горадзе!

Паглядзець відэа можна па спасылцы:

https://drive.google.com/file/d/1JX_2qS4uSMV8uo8H1RnI91NEktseHDlj/view?usp=sharing

 

Вольга ЯСІНСКАЯ,
загадчык сектара патрыятычнай і краязнаўчай работы
Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий