Вясёлая і пазнавальная забава ў яслях-садзе № 14 Смаргоні

- 9:44ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У яслях-садзе № 14 Смаргоні ў старшых групах прайшоў тэматычны дзень “А музыка гучыць”.

Дзеці знаёміліся з народнымі музычнымі інструментамі: цымбаламі, баянам, трашчоткамі, дудкай, лыжкамі, свістулькамі. Яны даведаліся шмат цікавага пра гісторыю кожнага з іх. Выхаванцам прапанавалі гульні “На чым іграю?”, “Пазнай і знайдзі музычны інструмент”, “Які гучыць інструмент?”. На слых яны распазнавалі і адрознівалі сімфанічны аркестр ад народнага. Дзеці з цікавасцю разглядалі інструменты. Ім усім хацелася паспрабаваць паіграць, пачуць гучанне.

Па заканчэнні забавы дзеці выбралі музычны інструмент, які ім спадабаўся, і самі зайгралі, заспявалі народную песню “А у вас, як у нас”. Выхаванцы атрымалі шмат станоўчых эмоцый, а таксама зацікавіліся культурай беларускага народа. Забава атрымалася вясёлая і пазнавальная.

 

Святлана РАЙБЕ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 14 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий