Цудоўнае падарожжа школьнікаў Асінаўшчызны ў Залессе  

- 17:35ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Навучэнцы Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы кожны год знаёмяцца з цікавымі мясцінамі Смаргоншчыны. Вось і на гэты раз быў абраны новы маршрут “Асінаўшчызна – Залессе”.

Завіталі школьнікі ў аграгарадок Залессе, каб наведаць музей-сядзібу Агінскіх. Спачатку дзеці прайшлі па алеі з магутнымі векавымі дрэвамі, потым заўважылі палац, які сустрэў іх сваёй беласнежнай прыгажосцю і веліччу. Там вучняў ужо гасцінна сустрэў экскурсавод, які запрасіў у розныя пакоі музея, расказаў пра іх прызначэнне і пазнаёміў з біяграфіяй кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.

Дзеці з цікавасцю слухалі, задавалі пытанні, фатаграфавалі самыя запамінальныя месцы, слухалі канцэрт класічнай музыкі. Асабліва ўсім спадабаўся паланез “Развітанне з Радзімай”. Цікава было даведацца, што гэты музей на конкурсе ў 2019 годзе ўвайшоў у тройку лепшых музеяў Беларусі, чым могуць ганарыцца смаргонцы.

На памяць хлопчыкі і дзяўчынкі набылі магніты з выявамі сядзібы. Усе пераканаліся, што экскурсія ў музей была цікавай і незабыўнай.

 

Марына КЛУНДУК,
настаўнік пачатковых класаў
Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий