Навуковая канферэнцыя “Выкладанне англійскай мовы і сумежных дысцыплін у сучасным свеце”  

- 17:55МИНСК, Регионы

Join Us and Enjoy Your Teaching” (Далучайся да нас і атрымлівай асалоду ад выкладання) – гэты заклік стаў дэвізам XIV Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Выкладанне англійскай мовы і сумежных дысцыплін у сучасным свеце”. Беларуская асацыяцыя выкладчыкаў англійскай мовы і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт сталі яе арганізатарамі.

Акрамя англійскай, працоўнымі мовамі сталі руская і беларуская. У анлайн-фармаце 70 дакладчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Грэцыі, Турцыі, Вялікабрытаніі, ЗША і Мальты прадставілі свой выкладчыцкі досвед, прадэманстравалі інавацыйныя метады і падыходы да навучання, распавялі пра навучальныя дапаможнікі, падзяліліся ідэямі і методыкамі выкладання англійскай мовы ў межах уроку і пазакласнай дзейнасці.

          

Шэсць пленарных і 15 секцыйных пасяджэнняў прадаставілі дыскусійную пляцоўку для выкладчыкаў усіх узростаў і рознага ўзроўню моўнай падрыхтоўкі.

Як расказала загадчык кафедры замежнай літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Ірына Кудраўцава, разгледжаны актуальныя тэндэнцыі ў лінгвістычнай адукацыі, у тым ліку выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій і анлайн-рэсурсаў для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў выдаленым рэжыме, для ацэнкі ведаў навучэнцаў і кантролю іх самастойнай працы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий