Фальклорнае тэатралізаванае прадстаўленне “У гасцях у Міколы і Марыі”

- 16:35ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках класнага праекта “Утульная хатка запрашае” вучні 4-га класа Ладзеніцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна запрасілі малодшых школьнікаў на фальклорнае тэатралізаванае прадстаўленне “У гасцях у Міколы і Марыі”.

Рыхтавалі прадстаўленне на аснове мясцовага фальклору. Для гэтага класным калектывам наведалі старэйшых жыхароў нашай вёскі, якія расказалі, што доўгімі зімовымі вечарамі людзі збіраліся на “Вячоркі”, каб павесяліцца, адпачыць і зрабіць патрэбныя справы. Збіраліся ў адной хаце і вабілі час з карысцю. Асабліва цікавым быў аповед Марыі Канстанцінаўны Буцкевіч. На аснове яе расказу і было пабудавана прадстаўленне.

Вучні ў сваім выступленні імкнуліся перадаць той душэўны настрой, з якім цётка Марыя расказвала пра вячэрнія сустрэчы. Гульні, песні, жарты, пацехі добра павесялілі школьнікаў.

Спадчына, якая перадаецца маладому пакаленню ад продкаў – гэта бясцэнны дар. Такі просты, зразумелы і з глыбокім павучальным зместам. Самым натуральным шляхам пераемнасці мясцовай культуры з’яўляецца непасрэдны кантакт з носьбітамі фальклорнай спадчыны. Гадзінамі вучні могуць слухаць жарты, байкі, вершы, загадкі, аповеды старэйшых жыхароў мясцовасці.

Ведаючы духоўную спадчыну свайго народа, кожны вучань навучыцца адной простай і адвечнай ісціне: якім бязмежным ні здаваўся б свет, чалавек прыходзіць у яго з уласнага дому, адзінага і непаўторнага.

 

Вольга ПІЛЬКО,
класны кіраўнік 4-га класа
Ладзеніцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий