Свята страў беларускай кухні ў школе № 6 Гродна

- 12:05ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У сярэдняй школе № 6 Гродна прайшла дэкада патрыятычнага выхавання “Мы адзіны”. Завяршальным акцэнтам дэкады стала свята страў беларускай нацыянальнай кухні “Прымай пашану, пахвалу беларускаму сталу”, праведзенае ў шосты школьны дзень.

Мэтай свята было знаёмства са стравамі беларускай нацыянальнай кухні і паэтычнымі творамі, прысвечанымі кулінарнаму майстэрству беларусаў, выхаванне цікавасці да побыту і культуры продкаў, беларускіх народных традыцый, звычаяў. Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць не толькі сярод вучняў школы, але і сярод бацькоў.

Кожнаму класу неабходна было не толькі прыгатаваць беларускую традыцыйную страву, але і падзяліцца сакрэтам прыгатавання, прэзентаваць яе. Свята дапамагло вучням убачыць адну з яскравых старонак нашай багатай культуры, абудзіла жаданне лепш ведаць абрады і звычаі беларусаў, дало магчымасць адчуць сябе часцінкай беларускага народа.

Члены журы, сярод якіх былі і настаўнікі, і вучні, змаглі пакаштаваць розныя стравы, ацаніць традыцыі гасціннасці, артыстызм вучняў, творчасць і арыгінальнасць прэзентацыі стравы, зразумеласць і даступнасць рэцэпту. Шляхам галасавання былі абраны пераможцы ў розных намінацыях: “Нацыянальны каларыт”, “Старая страва на новы лад”, “Страва для ўсёй сям’і”, “Самы гасцінны клас”, “Пераможца конкурсу”. Вынікі свята значныя, бо ўмацоўваюць надзею на цесную сувязь пакаленняў і на цікавасць моладзі да страў нашых продкаў.

Такія святы дапамагаюць вучням не забываць пра непаўторнасць і адметнасць жыцця нашай краіны. Забываць пра гэта нельга, бо мы – беларусы, мы памятаем мінулае, шануем сучаснае і будзем ствараць светлую будучыню.

 

Ганна АДАМОНІС,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 6 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий