Збор акцябрацкай зорачкі “Здаравячок”

- 15:08ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Згодна плану работы піянерскай дружыны імя Аляксея Красько ў 3-м класе дзіцячага сада – сярэдняй школы пасёлка Юбілейны Ваўкавыскага раёна быў арганізаваны і праведзены збор акцябрацкай зорачкі “Здаравячок”. Тэма мерапрыемства – “Мая Радзіма – Беларусь”.

Акцябраты глядзелі відэаролікі пра цудоўны беларускі край: архітэктуру, скульптуру, запаведнікі і заказнікі, абласныя гарады і сталіцу нашай краіны. Навучэнцы расказвалі пра славутых людзей Беларусі. Кожны з прысутных на гэтым акцябрацкім зборы задумаўся пра тое, што ж ён зможа зрабіць карыснага для сваёй Радзімы, якую добрую справу выканаць.

Ад падрастаючага пакалення залежыць, якой наша краіна стане ў будучым. Таму кожнаму вучню трэба памятаць, што няма месца больш утульнага і ласкавага, чым родная зямля; і ў яго сілах зрабіць жыццё змястоўным і цікавым.

Падчас збору акцябрацкай зорачкі “Здаравячок” у яго ўдзельнікаў узнікла прапанова-рэкамендацыя арганізаваць і правесці вернісаж дзіцячага малюнка з выхаванцамі дзіцячага сада на тэму “Мая Радзіма – Беларусь”, а таксама прачытаць малодшым сябрам вершы і легенды пра нашу краіну.

Вось такія мы – акцябраты піянерскай дружыны імя Аляксея Красько.

 

Алена БАГДАНОВІЧ,
класны кіраўнік 3-га класа
дзіцячага сада сярэдняй школы пасёлка Юбілейны
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий