Педагогі абмеркавалі сучасныя падыходы ў рабоце з высокаматываванымі навучэнцамі

- 10:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Педагогі Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна падчас пасяджэння педагагічнай гасцёўні абмеркавалі сучасныя падыходы ў рабоце з высокаматываванымі навучэнцамі.  

Кожнае дзіця ад прыроды надзелена пэўным патэнцыялам, паспяховасць развіцця якога ў многім залежыць ад умоў, створаных ва ўстанове адукацыі. Як не страціць патэнцыял высокаматываванага навучэнца? Якімі кампетэнцыямі павінен валодаць педагог для плённай працы з адоранымі вучнямі? Гэта асноўныя пытанні, на якія шукалі адказы настаўнікі.

Педагогам было прапанавана вызначыць станоўчыя і адмоўныя якасці высокаматываванага навучэнца. І што цікава, адназначных адказаў не было. Настаўнікі даказвалі, што выдзеленыя адмоўныя якасці асобы часам могуць сведчыць пра здольнасці дзіцяці, і часцей за ўсё гэта творчыя здольнасці.

Удзельнікам педагагічнай гасцёўні была створана магчымасць паразважаць над тым, якіх дзяцей можна назваць адоранымі, а якіх – высокаматываванымі. Педагогі прыйшлі да высновы, што гэтыя паняцці вельмі блізкія і аб’ядноўваюцца паняццем “здольныя навучэнцы”. Адпаведна былі названы агульныя прыметы здольных навучэнцаў і створана тыповая характарыстыка высокаматываванага вучня.

Безумоўна, праца педагога не будзе эфектыўнай, калі ў педагога не развіты прафесійныя кампетэнцыі. Таму было прапанавана вызначыць прафесійныя кампетэнцыі педагога, неабходныя для эфектыўнай працы па падтрымцы высокаматываваных і адораных навучэнцаў і падрыхтоўцы іх да самастойнага жыцця.

Вынікам работы стала распрацоўка рэкамендацый для педагогаў і парад для бацькоў высокаматываваных навучэнцаў.

 

Алена МАЛАШЭЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий