Экскурсія на дрэваапрацоўчае прадпрыемства “Авілон Альянс”

- 13:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках знаёмства з прадпрыемствамі раёна навучэнцы Бастунскага ясляў-сада – базавай школы Воранаўскага раёна пабывалі на экскурсіі на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве “Авілон Альянс”.

Тры гады назад у вёсцы Бастуны ў пустуючых складах сельгастэхнікі адкрылася прадпрыемства “Авілон Альянс”. Зручнае размяшчэнне, блізкасць чыгуначнай дарогі і аўтамагістралі спрыялі адкрыццю яго менавіта ў нашай мясцовасці. На прадпрыемстве займаюцца вырабам дошак, паддонаў, брускоў і дроў.

Навучэнцы змаглі прасачыць увесь шлях сыравіны: ад станка па распілоўванні дрэў да пагрузкі гатовых вырабаў у сушыльныя шафы. Майстар прадпрыемства расказаў, што вялізныя лесавозы прывозяць сюды лес. Дрэвы сарціруюць для дошак і дроў: асобна складваюць сасну, бярозу, граб. Затым станкі разганяюць ствалы дрэў на дошкі. Асобна займаюцца разрубваннем калодак на дровы. Навучэнцы ўбачылі, як тоўстыя калодкі з лёгкасцю разрубваюцца спецыяльнымі станкамі. Дровы па канвейеры падымаюцца ўверх, падаюць у жалезныя клеткі. Пагрузчык адвозіць клеткі з дровамі на сушку ў сушыльныя шафы, дзе зімой дровы сушаць трое сутак, а летам – двое. Дзеці ўбачылі спецыяльныя датчыкі, якія паказваюць тэмпературу ў сушыльных шафах. Іх здзівіла, што ў адну скрыню ўмяшчаецца прыкладна 600 кілаграмаў дроў або дошак. А такіх скрынь у сушыльную шафу памяшчаецца нямала. Прадпрыемства збывае сваю сыравіну і ў Беларусь, і за мяжу: у Літву, Латвію, Польшчу, Славенію.

Экскурсія пашырыла кругагляд дзяцей, была цікавай і пазнавальнай.

 

Галіна АНОНЬКА,
класны кіраўнік 2-га класа
Бастунскага ясляў-сада – базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий