Пятрэвіцкія школьнікі наведалі музей Навагрудскай спецшколы – інтэрната

- 17:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна, удзельнікі лагернай змены “Зімовая казка”, наведалі музей Навагрудскай спецшколы – інтэрната, дзе дзейнічае экспазіцыя “Гісторыя ёлачнай цацкі і Каляды”.

Экскурсія па музеі пачалася сустрэчай з дырэктарам установы адукацыі Алегам Анікевічам, які расказаў пра стварэнне экспазіцыі. Ён пазнаёміў школьнікаў з гісторыяй вытворчасці ёлачных цацак і іншай навагодняй атрыбутыкі, пачынаючы з пачатку XX стагоддзя і да гэтага часу. Дзеці даведаліся пра традыцыі святкавання навагодніх і калядных свят у розных краінах свету.

экспазіцыю “Гісторыя ёлачнай цацкі і Каляды” уключаны цацкі з кардону, паперы, ваты і шкла, зробленыя ўручную і адлітыя ў формах, гірлянды, штучныя ёлкі, дожджык. На асобных полках прытаіліся дырыжаблі, невялікія чайнічкі, шары з сярпом і молатам, газавыя лямпы. За кожным з экспанатаў стаіць свая гісторыя, якой з задавальненнем дзялілася кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Наша бацькаўшчына” Вольга Радчанка. Тут кожны вучань мог акунуцца ў чароўную казку, а дарослы – вярнуцца ў далёкае дзяцінства.

Вучань 6-га класа Захар Чырвоны спецыяльна да гэтай сустрэчы, у дзень адкрыцця аздараўленчага лагера “Зімовая казка”, змайстраваў “сямейку снегавікоў”.

Час праляцеў непрыметна, у Пятрэвічы навучэнцы вярталіся са светлымі і радаснымі ўражаннямі. Пазнавальная атмасфера свята, дзяцінства і навагодняй утульнасці стварылі выдатны настрой.

 

Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Спасылкі на сайт музея

 https://govorovskaya.wixsite.com/museum

 https://specsh7.wixsite.com/muzeychaia/galereya

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий