Займальныя туры выхаванцаў аздараўленчага лагера па навагодняй краіне  

- 14:09ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У зімовыя канікулы выхаванцы аздараўленчага лагера Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна здзейснілі некалькі займальных тураў па навагодняй краіне.

Пераднавагодні тур прадугледжваў экскурсію-прагулку па навагоднім Навагрудку. Шмат станоўчых эмоцый падарыла дзецям святочная гарадская ёлка, а пры наведванні дзіцячай школы мастацтваў навучэнцы атрымалі велізарнае задавальненне і асалоду ад удзелу ў казачным музычным прадстаўленні “Мароз Іванавіч змяняе прафесію”.

Навагодні тур быў арганізаваны ў рамках акцыі “Да суседзяў у госці” з наведваннем горада Іўе. Выхаванцы лагера з вялікім задавальненнем наведалі музей нацыянальных культур і атрымалі пачуццё захаплення ад прагляду прадстаўлення батлейкі з рухомымі лялькамі.

Калядны тур прадаставіў дзецям зручны выпадак наведаць знакавыя месцы роднага аграгарадка Уселюб: купель Жыватворнага Крыжа Гасподняга, дзе праводзіцца абрад хрышчэння, Свята-Міхайлаўскую царкву і касцёл Святога Казіміра.

Па дарозе ў школу навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у адным з папулярных у народзе абрадаў – калядаванні, наведаўшы з песнямі і віншаваннямі адзінокіх пажылых людзей.

У канцы лагернай змены выхаванцы выпусцілі памятную фотакарту-калаж “Займальныя туры па Навагодняй краіне”.

 

Таццяна ЯКУБОЎСКАЯ,
дырэктар лагера
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий