Народнае свята Калядкі ў Мальскім яслях-садзе Астравецкага раёна  

- 16:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

“Прыйшла Каляда, дзверы адчыняйце! Калядоўшчыкаў у хату шчыра запрашайце!” – такімі цудоўнымі словамі пачалося традыцыйнае беларускае народнае свята Калядкі ў Мальскім яслях-садзе Астравецкага раёна.

Дзеці рыхтаваліся да свята доўга і старанна. На занятках па выяўленчым мастацтве самі зрабілі ўсе неабходныя прылады – калядную зорку, какошнікі, касцюмы казы, мядзведзя, чорта.

Дзеці і дарослыя апрануліся на Калядкі ў самыя яркія адзеннi – стракатыя спадніцы, бабуліны хусткі, стужкі, каралі, завушніцы, пярсцёнкі. Ну і самае галоўнае – вывучылі калядкі і калядныя песні.

Свята праходзіла ў памяшканні музея ўстановы дашкольнай адукацыі “Спадчына”. Дарослыя ў гонар Каляды зрабілі шчодрую вячэру, на якой абавязковымі стравамі былі куцця і бліны, каўбаса, квашаная капуста, агуркі, квас. Дзеці з задавальненнем частаваліся рознымі стравамі, спявалі песні “Калядачкі”, “Вясёлыя калядкі”, гралі на музычных інструментах, танцавалі, гулялі ў розныя народныя гульні: “Зайцы на двары стаялі”, “Каза”, “Курачкі і пеўнікі”, “Венік”, “Чортаў хвост”.

Выдатнае атрымалася свята!

 

Зофія МАРКУН,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Мальскага ясляў-сада
Астравецкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий