У Ільянскім аграрным каледжы сустракалі будучых абітурыентаў

- 18:39МИНЩИНА, Регионы

Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў у Ільянскім дзяржаўным аграрным каледжы на Вілейшчыне.

Будучых абітурыентаў і іх бацькоў гасцінна сустрэлі педагогі і актывісты – удзельнікі Маладёжнага савета каледжа. Яны правялі для школьнікаў шэраг цікавых майстар-класаў.

Старшакласнікі змаглі павучыцца вызначаць свежасць малака, даведаліся шмат новага пра хваробы жывёл і іх лячэнне. Акрамя таго, хлопцы і дзяўчаты з зацікаўленасцю разглядалі пад мікраскопам насякомых і ўдзельнічалі ў пазнавальных віктарынах.

Марына КУНЯЎСКАЯ

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий